Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для авалодання беларускай мовай. Таму ў нашым дзіцячым садзе вядзе работу беларускамоўная група №10 для дзяцей старэйшага ўзросту. Выхавацелі: Векша Вольга Вячаславаўна і Ермакова Ганна Аляксандраўна. Педагогі з дзецьмі размаўляюць на роднай мове, расказваюць выхаванцам пра культуру беларусаў і народныя святы.
Спецыяльна арганізаваная, нерэгламентаваная дзейнасць, рэжымныя моманты, праводзяць выхавальнікі дашкольнай адукацыі на беларускай мове ў адпаведнасці са зместам праграмы дашкольнай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Каб лепей пазнаць гісторыю свайго краю, выхоўваць любоў да родных мясцін, трэба размаўляць на роднай мове. Скарбніца нашай краіны вельмі багатая песнямі, апавяданнямі, вершамі і казкамі, традыцыямі і святамі. Казкі любяць усе — дарэчы не толькі малыя, але і дарослыя. Так вось размаўляючы на беларускай мове – мове нашых бацькоў і продкаў у паўсядзёным жыцці – малыя кожны дзень адпраўляюцца ў казачнае падарожжа слоў: крок за крокам яны пазнаюць усё больш і больш, і стараюцца ўжываць свае веды ў ігравой і навучальнай дзейнасці. А як прыемна чуць ад бацькоў, калі дзеці прыходзяць да дому пасля дзіцячана садку, і пачынаюць вучыць іх.! Што гэта значыць? Гэта значыць тое, што дзеткам падабаецца вывучаць родную мову!
Прапануем наступныя сайты беларускiх выданняў для дзяцей:
http://www.veselka.by/
Воспитатели:
Журавкова Валентина Николаевна
Помощник воспитателя:
Копылова Екатерина Михайловна
разгарнуць » / « згарнуць